Макрон ва Украіне. Дасье ў карыкатурах

Разам з палітычнымі экспертамі мастакі актыўна каментуюць заявы французскага прэзідэнта аб магчымай пасылцы французскіх або еўрапейскіх войскаў на ўкраінскі тэатр ваенных дзеянняў.

1_928.jpg

Усё пачалося 26 лютага, калі прэзідэнт Францыі публічна дапусціў адпраўку войскаў NATO ва Украіну. Крыху пазней выданне Politico паведаміла, што французская рэспубліка пачала стварэнне кааліцыі краін, якія гатовыя рэалізаваць вайсковую ініцыятыву.

Грамадскасць на Захадзе і перш за ўсё ў Францыі дастаткова іранічна адрэагавала на спекуляцыі аб пасылцы войскаў на Усход. А многія мастакі ахвотна параўноўваюць Эмануэля з Напалеонам яўна не на карысць першага.

А на другім малюнку Макрон, прымерваючы мундзір Шарля Дэ Голя, сцвярджае, што ён Шарль.

2_845.jpg

Шмат скепсісу ў еўрапейцаў наконт патэнцыялу французскіх арсеналаў. Тут жа прыгадалі асаблівасці французскай нацыянальнай кухні і вырашылі, што Парыж калі і дапаможа ўкраінцам, то далікатэснымі жабамі. Вокладка нямецкага сатырычнага часопіса Titanik.

3_745.jpg

Зрэшты, некаторыя графікі прывіталі заявы французскага гаранта. На гэтым малюнку яго адлюстравалі як саюзніка Кіева, які гатовы дапамагаць партнёру.

4_673.jpg

Па ходзе Макрон, здаецца, змякчыў сваю пазіцыю. 15 сакавіка ён заявіў, што Францыя ніколі не пяройдзе ў наступ і не возьме на сябе ініцыятыву ў ваенных дзеяннях ва Украіне

З улікам непаслядоўнасці яго заяў многія западозрылі, што лідар Францыі за кошт сваёй агрэсіўнай рыторыкі рэалізуе нейкія прагматычныя мэты. Адзін з самых папулярных сюжэтаў звязаны з амбіцыямі Парыжа ў Еўропе. Нібыта Макрон, выстаўляючы сябе як ініцыятар паходу на Усход, жадае стварыць і замацаваць свой імідж лідара Еўропы. На карыкатуры брытанскай газеты. The Telegraph Макрон вядзе ў бой супраць расійскіх войскаў лідараў еўрапейскіх нацый.

5_630.jpg

Цікава, што найбольш сур'ёзна на словы Макрона адрэагавалі ў Расіі. Крэмль падкрэслівае, што накіраванне заходніх вайскоўцаў на дапамогу Кіеву прывядзе да непапраўных наступстваў на кантыненце і нанясе страты стабільнасці. Зрэшты, расійцам спрабуюць данесці ідэю, што французскі корпус ніяк не зменіць сітуацыю на лініі фронту. Тэматычную карыкатуру нават размецілі на білбордзе каля пасольства Францыі ў Маскве. Зрэшты той факт, што расійцы дапускаюць сцэнар, калі французы з’явяцца ва Украіне, сведчыць пра тое, што Макрон пашырыў еўрапейскую дыскусію па ўкраінскім пытанні.

6_469.jpg