Расія пусціла ракеты па Крывым Рогу: колькасць загінулых і параненых увесь час расце

На вечар 12 чэрвеня вядома пра дзевяць загінулых у выніку расійскай ракетнай атакі на Крывы Рог. Пры гэтым пацярпелі 29 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей. Не выключана, што загінулых можа быць больш.

kryvy_roh_trahedyja_1.jpg

Праз ракетны ўдар расійскіх вайскоўцаў па Крывым Рогу Днепрапятроўскай вобласці загінулі дзевяць чалавек, яшчэ каля 30 параненыя. Яшчэ чатыры чалавекі лічацца зніклымі без вестак.

Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка звярнуў увагу, што ракетны ўдар быў нанесены па жылым доме.

«Пошукавая аперацыя працягваецца. Супрацоўнікі ДСНС, Нацыянальнай паліцыі, камунальных службаў, валанцёры робяць усё магчымае, каб выратаваць як мага больш людзей. На месцы здарэння працуюць кінолагі з пошукавымі сабакамі і псіхолагі», — сказаў украінскі міністр.

kryvy_roh_trahedyja_2.jpg

Рэакцыя Зяленскага

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў Telegram удзень у сераду, 12 чэрвеня, напісаў пра трагедыю ў Крывым Рогу. На той момант было вядома пра значна меншую колькасць пацярпелых.

«Ракетны ўдар расіян па Крывым Рогу. На дадзены момант 11 параненых людзей і шэсць загінулых. Мае спачуванні сем'ям і блізкім загінулых. На месцы працуюць усе неабходныя службы», — напісаў кіраўнік Украіны.

Са слоў Зяленскага, расійскі тэрор даказвае, што Украіна разам з партнёрамі павінна ўзмацняць СПА.

«Сучасныя сістэмы супрацьпаветранай абароны здольныя забяспечыць максімальную абарону людзей, нашых гарадоў, нашых пазіцый. І мы максімальна маем патрэбу ў іх», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Выбух у Крывым Рогу: Што здарылася?

12 чэрвеня каля 15.50 (паводле украінскага часу) у Крывым Рогу прагрымеў выбух. У Днепрапятроўскай вобласці на гэты час аб'явілі трывогу з-за пагрозы балістыкі.

Пра тое, што РФ ўдарылі па жылым сектары Крывога Рогу, пазней распавёў кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Сяргей Лысак.

У той жа час кіраўнік Рады абароны Крывога Рогу Аляксандр Вілкул паведаміў, што на пр. Герояў Падпільнікаў, 36А разгорнуты штаб дапамогі пацярпелым.