Расіяне ўцякаюць з Херсона — апошнім быць ніхто не хоча

У расіян выбар просты: або без тэхнікі, але больш 80–85% людзей вывозяць. Або з тэхнікай, але толькі тых, хто першым паспеў...

photo_2022_11_11_19_00_56.jpg

Украінская армія ўвайшла ў рысу горада Херсона пасля эвакуацыі расійскіх войскаў, паведаміла разведка Украіны

Дарадца міністра абароны Украіны Юры Сак растлумачыў ВВС, што на гэты момант Херсон амаль пад поўным кантролем ВСУ.

У пятніцу днём у сацсетках адзін за аднгым пачалі з'яўляцца фотаздымкі і відэазапісы, на якіх жыхары Херсона сустракаюць жаўнераў Узброеных сіл Украіны, якія ўваходзілі ў горад.

Калі меркаваць па гэтых кадрах, у цэнтры горада сабраліся сотні людзей з украінскімі сцягамі, якія горача вітаюць пампуюць украінскіх салдат і скандуюць: "Херсон — гэта Украіна!".

Украінская армія ўдзень 11 лістапада ўвайшла ў рысу горада Херсона пасля эвакуацыі расійскіх войскаў. Пра гэта сказана і ў афіцыйнай заяве ўкраінскай ваеннай выведкі.

Анансавалі марку "Херсон — гэта Украіна"

Анансавалі марку "Херсон — гэта Украіна"

Пра тое, як праходзіла “эвакуацыя” і адыход арміі РФ на загадзя падрыхтаваныя пазіцыі піша эксперт украінскага Інстытута Будучыні Ігар Тышкевіч.

“Падобна, што расійскі "манеўр" плаўна ператвараецца ва ўцёкі. З усімі спадарожнымі наступствамі.

Простая арыфметыка: ёсць у Херсоне ўмоўна 3 паромы, што могуць умясціць 4 грузавікі (КамАЗ, напрыклад або танк) або каля 150 чалавек. Абарачальнасць парома — 1-1, 5 гадзіны. Гэта калі хутка, без прыпынкаў і без фонавага абстрэлу. (Але ж іх абстрэльваюць!).



На правым беразе ў горадзе каля 3 тысяч рускіх салдат толькі ў горадзе. Адступаюць да горада яшчэ як мінімум 5 тысяч. Ва ўсёй гэтай шушары не менш за 0,7-1 тысячы адзінак тэхнікі (танкі, ББМ, артустаноўкі і г. д.).

Выбар просты: або без тэхнікі але больш 80–85% людзей вывозяць. Або з тэхнікай, але толькі тых, хто першым паспеў.

Паўночная частка групоўкі, якая ідзе да Кахоўскага вадасховішча, прыкладна такая ж. Але там прапускная здольнасць дамбы крыху вышэйшая. Прабегчы можа шмат чалавек. Цяжкая тэхніка ўжо не пройдзе. Таму таксама заторы і таксама радасць першым праскочыў.

Апошнім быць ніхто не хоча...”