Трамп лічыць, што вайну ва Украіне можна спыніць у бліжэйшыя тыдні. Пуцін кажа: «не».
Прэзідэнты ЗША і Францыі Дональд Трамп і Эмануэль Макрон вылучалі аптымізм пад час сваёй сустрэчы, кажучы пра спыненне вайны ва Украіне. А вось Уладзімір Пуцін сцвярджае, што перамовы паміж Расіяй і ЗША ў ААЭ — пакуль іх справа толькі гэтых двух краін і Украіны не тычацца. Гэта азначае, што Пуцін зноў выкарыстоўвае перамовы для вырашэння ўласных праблем, і не больш за тое.

Фота:Генштаб УСУ
Ідзе 1098-мы дзень шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны пры саўдзеле ў ёй рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
За мінулыя суткі на фронце адбылося 98 баявых сутыкненняў паміж сіламі абароны Украіны і расійскімі войскамі, больш за ўсё – на Пакроўскім і Новапаўлаўскім кірунках, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 25 лютага.
На Пакроўскім кірунку ўкраінскія абаронцы спынілі 28 штурмавых дзеянняў расіян у раёнах Вадзянога Другога, Прамяня, Пакроўска, Удалага, Улаклаў і інш.
На Новапаўлаўскім кірунку расіяне 13 разоў спрабавалі прарваць абарону УСУ каля Канстанцінопаля і Бурлацкага.
На Купянскім і на Тарэцкім кірунках зафіксавана па 11 атак.
На Ліманскім кірунку войскі РФ здзейснілі 6 атак, спрабуючы прарвацца ў раёне Зялёнай Даліны, Бароўскай Андрэеўкі, Навалюбаўкі, Кацярынаўкі.
УСУ працягваюць аперацыю ў Курскай вобласці Расіі. На працягу сутак расійская авіяцыя нанесла 34 удары па сваёй тэрыторыі, скінуўшы 43 кіраваныя авіябомбы. Украінскія вайскоўцы адбілі 11 атак праціўніка.
* * *
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) фіксуе прасоўванне расійцаў на фронце ў чатырох кірунках.
Войскі РФ нядаўна прасунуліся ў Курскай вобласці. Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 23 лютага, паказваюць, што расійцы прасунуліся ў заходняй частцы Лебедзеўкі.
Геалакацыйныя кадры ад 24 лютага паказваюць, што войскі РФ прасунуліся ўздоўж трасы Т-0504 Часаў Яр — Канстанцінаўка на ўсход ад Часавага Яра. Прадстаўнік украінскай брыгады, якая дзейнічала ў раёне Часавага Яра, паведаміў, што расійцы наступаюць падчас туману і ападкаў і з цяжкасцю фарсіруюць канал Северскі Данец — Данбас.
Таксама геалакацыйныя кадры ад 24 лютага паказваюць, што расійцы прасунуліся на Пакроўскім кірунку — на поўнач ад Шаўчэнкі ўздоўж трасы Т-0515 Пакроўск — Андрэеўка. Украінскія войскі працягваюць контратакі на поўдзень і паўднёвы захад ад Пакроўска.
Таксама расійскія войскі прасунуліся ў напрамку Вялікі Навасёлкі — на паўночны захад ад Врэмаўкі.
* * *

* * *
Па меркаванні спецыялістаў Інстытута вывучэння вайны (ISW), кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін не мае намеру заканчваць вайну ва Украіне, і гэта ўплывае на расійцаў, што схіляюцца на бок Крамля па працягу вайны.
«Рыторыка Крамля аб адносна хуткіх тэмпах расійскага прасоўвання на поле бою ў апошнія месяцы і пастаянныя афіцыйныя заявы аб неабходнасці “дэнацыфікацыі”, “дэмілітарызацыі” і абвяшчэння нейтралітэту Украіны — пачатковыя мэты вайны, заяўленыя кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным – верагодна, уплываюць на працяг баявых дзеянняў», — гаворыцца ў справаздачы інстытута.
У той жа час вайна напружвае расійскую эканоміку, у тым ліку праз рост інфляцыі, расходаванне суверэннага фонду Расіі і абвастрэнне існага дэфіцыту працоўнай сілы. На думку экспертаў, Расія, верагодна, сутыкнецца з шэрагам матэрыяльных, чалавечых і эканамічных праблем праз 12-18 месяцаў, калі ўкраінскія войскі будуць працягваць наносіць шкоду расійскай арміі на поле бою з цяперашняй хуткасцю, што, верагодна, павялічыць эканамічны цяжар, які будзе адчуваць расійскае насельніцтва ў будучыні.
«Пуцін застаецца адданым працягу вайны ва Украіне, нягледзячы на растучы ўнутраны палітычны і эканамічны ціск, і не дэманструе ніякіх прыкмет таго, што ён пераасэнсоўвае сваю рашучасць прымусіць Украіну да капітуляцыі... Пуцін працягвае даваць зразумець расійскім вайскоўцам і грамадству, што ён не спыніць вайну да поўнай капітуляцыі Украіны і што ён не зацікаўлены ў мірным пагадненні, якое запатрабуе ад Расіі саступіць свае даўнія мэты вайны, нягледзячы на яго намаганні прадэманстраваць заходнім лідарам сваю зацікаўленасць у мірных перамовах», — пішуць эксперты ISW.
* * *
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон спадзяецца, што перамір'е ў вайне РФ супраць Украіны магчымае ў бліжэйшыя тыдні, у той жа час яно будзе толькі перадумовай для паўнавартасных перамоваў аб міры, сказаў ён у інтэрв’ю Fox News.
Макрон лічыць, што прыход да ўлады Трампа змяняе правілы гульні, і верыць, што здольнасць ЗША да стрымлівання дае магчымасць узаемадзеяння з Расіяй. Макрон мяркуе, што цяпер бакам «трэба спыненне агню, якое можна ацаніць і праверыць», бо ў 2014 годзе бакі ўжо дамаўляліся аб спыненні агню, але кожны раз Расія парушала дамоўленасці. Паводле яго слоў, перамір'е трэба для таго, каб паглядзець, наколькі Расія адданая сваім абяцанням.
* * *
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у Белым доме выказаў надзею, што поўнамаштабнае расійскае ўварванне Расіі ва Украіну можа завяршыцца «за лічаныя тыдні».
«Я думаю, мы можам завяршыць яе за лічаныя тыдні. Калі мы разумныя. А калі не будзем разумныя, то яно і далей будзе працягвацца, і мы і далей будзем губляць маладых, выдатных людзей, якія не павінны паміраць», — дадаў ён.
Амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што ў выпадку, калі расійскую агрэсію супраць Украіны не ўдасца спыніць, яна «можа перарасці ў Трэцюю сусветную вайну», і выказаў упэўненасць, што Расія хоча ўдзельнічаць у перамовах аб «спыненні агню», дадаўшы, што пасля гэтага павінна наступіць і «спыненне вайны».
Нагадаем, што раней прэс-сакратар Белага дома казала, што вайна скончыцца на гэтым тыдні.
* * *
Паўночнаатлантычны альянс (NATO) працягне аказваць дапамогу Украіне, каб забяспечыць справядлівы і працяглы мір, заявіў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ ў відэазвароце з нагоды трэцяй гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
«NATO працягне падтрымліваць і стаяць побач з Украінай, і будзе дапамагаць ёй з выклікамі, якія стаяць перад ёй, каб забяспечыць завяршэнне гэтай вайны справядлівым і доўгім мірам», — сказаў ён.
Са слоў Рутэ, цягам не аднаго года расійскай агрэсіі краіны-чальцы NATO дапамагалі Украіне супрацьстаяць ворагу ў барацьбе за незалежнасць дзяржавы, каб «полымя свабоды працягвала гарэць». «Адвагу і стойкасць украінскага народа з'яўляецца натхненнем для свету», — дадаў генеральны сакратар NATO.
* * *
Перамовы з ЗША ў Эр-Рыядзе не датычацца Украіны, заявіў кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы па дзяржаўным тэлебачанні.
Пуцін пахваліў падыход прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да вайны РФ з Украінай, які назваў «рацыянальным», а не «эмацыйным», але пры гэтым стварыў уражанне, што расійска-ўкраінская вайна можа скончыцца не так хутка, як хацеў бы Трамп.
Таксама Пуцін заявіў, што Еўропа «не мае нічога агульнага» з перамовамі ў Саудаўскай Аравіі, паколькі тыя перамовы былі сканцэнтраваныя на «ўсталяванні даверу» паміж Масквой і Вашынгтонам, і што менавіта гэта было ключавым пунктам перамоваў. «Для развязання складаных і досыць вострых пытанняў, напрыклад, звязаных з Украінай, і Расія, і ЗША павінны зрабіць першы крок. У чым ён заключаецца? Гэты першы крок павінен быць прысвечаны павышэнню ўзроўню даверу паміж дзвюма дзяржавамі», — распавёў расійскі дыктатар.
Таксама Пуцін заявіў, што наступныя некалькі раўндаў перамоваў і кантактаў на высокім узроўні будуць прысвечаныя ўмацаванню гэтага даверу, а калі перамовы пяройдуць да дасягнення «ўрэгулявання канфлікту» — тады прысутнасць еўрапейскіх партнёраў будзе лагічнай.