Трамп не супраць дапамогі Украіне. Але ёсць нюанс
Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што разглядае магчымасць аказання дапамогі Украіне ў выглядзе крэдытаў, а не ахвяраванняў. Пра гэта ён заявіў 12 красавіка падчас сумеснай прэс-канферэнцыі са спікерам Палаты прадстаўнікоў Майкам Джонсанам у сваім маёнтку Мар-а-Лага ў Фларыдзе. Заява Трампа сведчыць аб магчымым выхадзе з тупіка, у якім апынулася сітуацыя з пакетам дапамогі Украіне.
![Фота AP Фота AP](/img/v1/images/1805265304_0_0_3072_2048_1440x900_80_0_1_83cb4f34d62970a3d4a2a655f62dffad.jpg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота AP
«Мы разглядаем гэта прама зараз і думаем зрабіць гэта ў выглядзе крэдыту, а не ахвяравання. Мы даем мільярды і мільярды долараў у якасці падарунка, і мы збіраемся разгледзець гэтае пытанне», — сказаў Трамп, стоячы побач Джонсанам, ад якога практычна залежыць будучыня падтрымкі Украіны з боку ЗША.
Заява Трампа прагучала ў той момант, калі некаторыя рэспубліканцы ўсё яшчэ блакуюць любы пакет дапамогі Украіне, а блізкі памочнік Трампа Марджары Тэйлар Грын прыгразіла спікеру Джонсану здыманнем з пасады, калі ён паставіць пакет дапамогі Украіне на галасаванне. Падчас канферэнцыі Трамп абараніў Джонсана, сказаўшы, што ён робіць «настолькі добрую працу, наколькі можна было чакаць», улічваючы мінімальную большасць рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў у адзін голас.
Нагадаем, што ў пятніцу спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан абмяркоўваў з афіцыйнымі асобамі Белага дома праект па дапамозе Украіне і Ізраілю, які будзе адрознівацца ад прапанаванага Сенатам 95-мільярднага пакета падтрымкі і будзе ўключаць некалькі патрабаванняў рэспубліканцаў, а пасля таго паехаў да Трампа.
Глядзіце таксама
![Джо Байдэн: Ніколі не думаў, што ўбачу тое, што адбываецца цяпер Байдэн: Сенат блакаваў дапамогу Украіне з-за пагроз Трампа](/img/v1/images/dzo_bajden_3.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Трамп месяцамі скептычна выказваўся аб далейшай дапамозе ЗША Украіне, сцвярджаючы, што гэта не мае значэння для жыццёва важных інтарэсаў ЗША, а асноўная адказнасць у гэтым пытанні павінна легчы на Еўропу. Погляды Трампа маюць значны ўплыў на рэспубліканцаў у Кангрэсе, стаўшы адным з фактараў, якія ўскладнілі прыняцце дадатковага фінансавання ў падтрымку Украіны.
Дэмакраты ў абедзвюх палатах Кангрэса адзначылі, што гатовыя будуць казаць аб дапамозе Украіне ў выглядзе пазыкі, калі гэта дапаможа нарэшце вырашыць пытанне, хоць гэта не той варыянт, які яны больш за ўсё ўхваляюць.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі нядаўна заявіў, што
Украіна пагадзілася б на дапамогу ў крэдыт ад ЗША пры адсутнасці іншых
варыянтаў.