«У Эрдагана ёсць шырокія магчымасці растлумачыць насельніку бункера, што так справы не робяцца»
Тэлеграм-канал «Радзіма сланоў» разважае пра тое, як хутка Расія вернецца да выканання сваіх абавязкаў па «збожжавай дамове». На думку яго аўтара, Пуцін не будзе доўга думаць над «жэстам добрай волі».
![1667059998_filestoragetemp_3.jpg 1667059998_filestoragetemp_3.jpg](/img/v1/images/1667059998_filestoragetemp_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праверка на вашывасць, падобна, пройдзеная. Атака УСУ на расійскі Чарнаморскі флот стала другім адказам Украіны і Захаду на пераход Расіі да тактыкі знішчэння крытычнай грамадзянскай інфраструктуры Украіны. Расіі прадэманстравалі, што ў гульню з безбілетнікамі цалкам можна гуляць удвох, пры гэтым УСУ, у адрозненне ад расійскай арміі, здольныя гэтай гульнёй дамагацца ў першую чаргу ваенных поспехаў.
Пакуль яшчэ дакладна невядома, наколькі сур'ёзная шкода была нанесеная караблям Чарнаморскага флоту, але мы маем справу толькі з выпрабавальным шарам і дэманстрацыяй новых магчымасцяў Украіны ў вайне з РФ.
Караблі Чарнаморскага флоту актыўна выкарыстоўваюцца Расіяй для ракетных нападаў па энергетычнай інфраструктуры Украіны і, верагодна, пазначаныя ў якасці новай мэты на знішчэнне, акрамя задачы па забеспячэнні Украіны сучаснымі заходнімі сістэмамі СПА. Можна не сумнявацца, што напад на флот кіраваўся амерыканскай сістэмай выведкі і быў наўпрост санкцыянаваны ЗША. Белы Дом усё яшчэ ўстрымліваецца ад перадачы Украіне далёкіх ракетных сістэм, але, верагодна, пагадзіўся забяспечваць далёкія марскія атакі УСУ на вайсковую інфраструктуру Расіі ў Крыме.
Верагодна, пастаўлена задача на вывядзенне Чарнаморскага флоту РФ з гульні альбо шляхам знішчэння, альбо прымусам яго адысці з Крымскага паўвострава да Наварасійска, пасля чаго ён больш не зможа прымаць удзелу ў ракетных абстрэлах Украіны, а Расія цалкам страціць кантроль над небам і ўчасткам Чорнага мора на захад ад паўвострава. І гэта стане чарговай вялікай стратэгічнай паразай Расіі.
Бляянне Расіі, што атака на ваенныя караблі, з якіх адбывалася знішчэнне грамадзянскай інфраструктуры і забойства мірных грамадзян Украіны, з'яўляецца тэрарызмам, не выклікае ўжо нават ўсмешкі, аднак наглядна дэманструе бездапаможнасць Расіі і яе няздольнасць як-небудзь адказаць на гэтую пагрозу.
Істэрычнае рашэнне аб выхадзе са збожжавай здзелкі з гэтай жа серыі: Пуцін ужо не адзін месяц шукаў падставу для выхаду з яе, і вось нарэшце знайшоў. Аднак, як гэта ўжо стала пастаяннай практыкай у гэтай вайне, чарговай спробай эскалацыі ён зноў нанясе шкоду толькі сабе.
![Расія выйшла са «збожжавага пагаднення» «Вайна да агіды простая штука». Расія выйшла са «збожжавага пагаднення»](/img/v1/images/zerne_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Відавочна, што дзеянні Масквы не толькі не знойдуць падтрымку ў каго-небудзь у ААН, але і прывядуць Пуціна да канфлікту з Эрдаганам, які разам з ААН з'яўляецца гарантам угоды.
Акрамя таго, гэтай атакай Расіі прадэманстравалі, што магчымасці яе флоту на захад ад Крыма цяпер будуць сур'ёзна абмежаваныя і яна наўрад ці зможа перашкаджаць збожжаваму экспарту з партоў Украіны.
Верагодна, у Крамлі хутка ўсведамляюць, што выхад са здзелкі наносіць каласальную репутацыйную шкоду Расіі, прыводзіць да канфлікту з Турцыяй, якая засталася адным з нямногіх вокнаў для хоць бы частковага абыходу розных санкцыйных абмежаванняў, а таксама рызыкуе прадэманстраваць бездапаможнасць Чарнаморскага флоту, які ўжо ў хуткім часе будзе здольны ў лепшым выпадку выконваць задачы па берагавой ахове пуцінскага палаца пад Геленджыкам.
Акрамя таго, збожжавая здзелка была ўвязана з карэкціроўкай заходніх санкцый у дачыненні да расійскага экспарту прадуктаў харчавання і ўгнаенняў, а таксама паставак заходняга насеннага матэрыялу ў Расію, без якога расійская сельская гаспадарка хутка загнецца. Такім чынам, выхад Расіі з пагаднення можа прывесці да адмены прынятых летам карэкціровак да антырасійскіх санкцый.
Так што вангую: Расія хутка заявіць пра тое, што робіць жэст добрай волі і вяртаецца ў збожжавую здзелку, нягледзячы на варварскія дзеянні Украіны, Брытаніі і Захаду ў дачыненні да мірнага і добрага Чарнаморскага флоту, так як клапоціцца аб сусветнай харчовай бяспецы і не можа дапусціць голаду сярод афрыканцаў, што пакутуюць ад амерыканскага прыгнёту.
![«Галодныя гульні»: Захад патрабуе ад Расіі выконваць свае абавязкі «Галодныя гульні»: Захад патрабуе ад Расіі выконваць свае абавязкі](/img/v1/images/zerno_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)