У горадзе Першамайскім расійская ракета параніла больш за 30 чалавек

У Харкаўскай вобласці Украіны расійская ракета патрапіла ў паркоўку каля жылога дома ў горадзе Першамайскі, 31 чалавек паранены. У горадзе праходзіла цырымонія развітання з загінулым у Бахмуце байцом Kraken і 3-га штурмавога батальёна Алегам Фадзеенкам (пазыўны «Малыш»).

Фота: Нацпаліція України

Фота: Нацпаліція України

Войскі РФ штодня абстрэльваюць Харкаўскую вобласць. Сёння, 4 ліпеня, удзень абстралялі горад Першамайскі. 

У выніку ўдару па Першамайскім, які здарыўся ў 13.35, пацярпелі больш за 30 чалавек.

У гэты час у горадзе праходзіла цырымонія развітання з загінулым у Бахмуце байцом Кракен і 3-га штурмавога батальёна Алегам Фадзеенкам.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў у сваім Telegram.

«У горадзе Першамайскі каля 13:35 прагрымеў выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, абстрэл быў зроблены фугасным снарадам. Цяпер папярэдне вядома пра 12 пацярпелых, з якіх 5 дзяцей», — напісаў ён.

Пазней стала вядома, што колькасць пацярпелых у выніку расійскага ўдару па горадзе Першамайскі ўзрасла да 31 чалавека. Пра гэта паведамляе пракуратура Харкаўскай вобласці ў аўторак, 4 ліпеня.

«Пакуль вядома пра 31 параненага, сярод іх 10 дзяцей. Сярод параненых двое немаўлят — аднаму 1 год, а другому толькі 10 месяцаў. Звесткі ўдакладняюцца», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдніх звестак, абстрэл вёўся ракетай« Іскандэр». Расійскі боепрыпас прыляцеў і ўпаў паблізу шматпавярховага дома, узарваўся і пашкодзіў будынак. Зафіксавана таксама ўзгаранне аўтамабіляў.

Фота: Нацпаліція України

Фота: Нацпаліція України

Фота: Нацпаліція України

Фота: Нацпаліція України

Фота: Нацпаліція України

Фота: Нацпаліція України

На месцы працуюць следча-аператыўная група і выбухатэхніка. Праводзіцца агляд месца здарэння і збор рэчыўных доказаў.

Па фактах парушэння законаў і звычаяў вайны следчыя адкрылі крымінальную вытворчасць (арт. 438 КК Украіны).

 Паводле korrespondentwww.rbc.ua