У Пентагоне распавялі пра новую стратэгію Пуціна
Расійскі прэзідэнт не адмовіўся ад плана захапіць Украіну, але пакуль чакае, калі ўкраінцы будуць знясіленыя вайной, а ў Еўропе стомяцца ад высокіх цэн на энерганосьбіты.
Нягледзячы на правалы «ваеннай аперацыі», прэзідэнт Уладзімір Пуцін не адмовіўся ад плана захопу большай часткі Украіны. Пра гэта падчас брыфінгу ў чацвер, 25 жніўня, заявіў намеснік міністра абароны ЗША па палітычных пытаннях Колін Каль.
Паводле яго слоў, Пуцін таксама працягвае мець на мэце змены ўлады ў Кіеве: «Цяпер стратэгія Пуціна палягае ў тым, каб перачакаць. Гэта значыць, узмацніць наступ, калі людзі будуць знясіленыя вайной».
Намеснік кіраўніка Мінабароны ЗША дадаў: што тычыцца Еўропы, то Пуцін чакае, калі там стомяцца ад высокіх цэн на энерганосьбіты.
Паводле korrespondent.net