У Расіі студэнтаў прымушаюць пісаць лісты з падтрымкай Пуціну, «пішуць» нават мёртвыя

Тыя, хто адважыўся мець іншае меркаванне, прысуджаюць да адлічэння з універсітэтаў. Часам даходзіць да трагікамічных кур'ёзаў.

e2a115e4a3bd48308924bcb56043746b.webp

Рэктары 700 ВНУ РФ выступілі ў падтрымку прэзідэнта Пуціна і вайны з Украінай, развязанай ім, хоць там яе працягваюць называць «спецаперацыяй» і вельмі не любяць тых, хто адважыўся мець іншы пункт гледжання.

Зварот у падтрымку вайны быў апублікаваны 5 сакавіка. Цяпер пад ім стаіць 738 подпісаў. У групе падтрымкі прэзідэнта знайшлося месца нават памерламу пару гадоў таму супрацоўніку ВНУ, паведамляе «Новая газета».

У спісе ён значыцца пад № 650: прафесар Пліс Віктар Аляксандравіч. Некралог аб яго сыходзе з жыцця (4 студзеня 2019 года) быў размешчаны на сайце універсітэта, але цяпер гэтая старонка недаступная. Ад імя прафесара выказваецца ўпэўненасць, што «расійскі ўрад і армія не выступаюць супраць брацкага ўкраінскага народа, а абараняюць бяспеку ўсяго свету».

Да гэтага цэлы шэраг прафесійных СМІ ў Расіі выступіў супраць вайны. Нягледзячы на тое, што ў краіне на заканадаўчым узроўні забаронена называць вайну вайной. Нават пагражаюць турмой да 15 гадоў з-за іншага меркавання.

Раней, бадай, галоўны расійскі прапагандыст Салаўёў загаварыў пра «гібель РФ» праз вайну супраць Украіны. Топ-прапагандыст упэўнены, што Захад будзе ненавідзець Расію яшчэ доўга, а «пройгрыш прывядзе да гібелі самой Расіі». Пазней эфір быў выдалены.