У Расіі заблакавалі доступ да сервісу «Google Навіны»

У Расіі сервіс «Google Навіны» заблакаваны згодна з патрабаваннем Генпракуратуры РФ. «Google Навіны» абвінавацілі ў «распаўсюдзе фэйкаў» пра вайну Расіі ва Украіне.

google_news_230322.png

У Расіі заблакавалі інфармацыйны сэрвіс "Google Навіны". Раскамнагляд у сераду, 23 сакавіка, паведаміў, што рашэнне пра блакаванне прынятае па патрабаванні генпракуратуры РФ за "распаўсюд фэйкаў" пра вайну Расіі ва Украіне. Гаворка ідзе пра блакаванне доступу да рэсурсу news.google.com.

"На падставе патрабавання Генеральнай пракуратуры Расіі Раскамнагляд абмежаваў доступ да інтэрнэт-сэрвісу News.Google на тэрыторыі краіны. Згаданы амерыканскі навінавы інтэрнэт-рэсурс забяспечваў доступ да шматлікіх публікацый і матэрыялаў, якія змяшчаюць недакладную грамадска значную інфармацыю пра ход спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны", — гаворыцца ў паведамленні Раскамнагляду.