Украінцы не гатовыя мяняць тэрыторыі на мір

Пастаянныя атакі і энергатэрор РФ не пахіснулі ўкраінцаў: большасць — супраць тэрытарыяльных уступак.

Фота УСУ

Фота УСУ

Згодна з вынікамі апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, пераважная большасць грамадзян Украіны не гатовы паступіцца тэрыторыямі дзеля спынення вайны.

З 2005 апытаных 85% лічаць недапушчальнымі якія-небудзь тэрытарыяльныя ўступкі. Толькі 8% мяркуюць, што для дасягнення міру і захавання незалежнасці Украіна можа адмовіцца ад часткі сваёй тэрыторыі.

Такі вынік — ва ўсіх рэгіёнах, нават ва ўсходніх, якія зведалі ўплыў вайны найбольш моцна.

73f0a9c_01.jpg

Апытанне праводзіцца рэгулярна з пачатку поўнамаштабнай вайны і яго вынікі мяняюцца нязначна. У траўні супраць любых тэрытарыяльных уступак былі 82% апытаных, а ў верасні — 87%.

У справаздачы па выніках апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, якое праводзілася 4–27 снежня 2022 года, адзначаецца: «У траўні, ліпені і верасні 2022 года мы задавалі пытанне аб гатоўнасці да тэрытарыяльных уступак для хутчэйшага дасягнення міру. Цяпер, у снежні 2022 года, мы паўторна задалі гэтае пытанне для ацэнкі дынамікі грамадскіх настрояў.

На графіку 1 прыведзены адказы рэспандэнтаў. Як можна бачыць, для 85% рэспандэнтаў ніякія тэрытарыяльныя ўступкі не з'яўляюцца дапушчальнымі. Толькі 8% лічаць, што для дасягнення міру і захавання незалежнасці можна адмовіцца ад некаторых тэрыторый.

aba2147_02.jpg


У верасні 87% лічылі ўступкі недапушчальнымі, але розніца з бягучым паказчыкам — у межах статыстычнай памылкі, гэта значыць, фактычна, змен не адбылося. Таксама ў верасні столькі ж, колькі і цяпер (8%) выступалі за перамовы і гатовы былі адмовіцца ад пэўных тэрыторый. Пры гэтым цяпер колькасць тых, хто не падтрымлівае варыянт тэрытарыяльных уступак, хоць нязначна, але вышэйшая за паказчык па стане на травень 2022 года».

Такім чынам, ва ўсіх рэгіёнах Украіны абсалютная большасць насельніцтва супраць любых тэрытарыяльных уступак. Нават сярод жыхароў усходу краіны, які цяпер перажывае інтэнсіўныя баі, 80% супраць уступак (гатовых на іх — толькі 9%), а сярод жыхароў поўдня Украіны — 82% супраць уступак (гатовых на іх — толькі 10%). У параўнанні з вераснем ва ўсіх рэгіёнах сітуацыя больш-менш стабільная, адзначаюць сацыёлагі.

b785d57_03.jpg

І сярод украінамоўных, і двухмоўных, і рускамоўных украінцаў (рэспандэнтаў, якія адносяць сябе да ўкраінцаў па нацыянальнасці) абсалютная большасць супраць любых уступак.

Антон Грушэцкі, намеснік дырэктара КМІС, адзначае: «Украінцы пасля 10 месяцаў знясільвальнай і жорсткай вайны захоўваюць стойкасць і адпрэчваюць нарматыў тэрытарыяльных уступак для прымірэння з агрэсарам».

Паводле ВВС; www.pravda.com.ua