Украінская зааабаронца Жэня Драч: Трэба неяк жыць, раз пашанцавала не апынуцца ў Бучы ці Ірпені
Вядомая ўкраінская зааабаронца і фатограф Жэня Драч выімушана пакінула радзіму разам са сваім сабакам Пандорай, а таксама яшчэ з паўсотняй падапечных катоў з прытулку. У сацсетках дзяўчына апублікавала эсэ пра тое, што жыццё працягваецца, нягледзячы ні на што, — і, значыць, трэба жыць.

— Адначасова усё страціла сэнс, — піша Жэня Драч. —
І набыло яшчэ большы сэнс.
Не адчуваю права гаварыць.
І адчуваю, што не маю права маўчаць.
Заставацца дома было страшна.
Заставацца не дома моташна.
Нічога не рабіць невыносна.
Рабіць нешта, акрамя чытання навін і дапамогі іншым, здаецца блюзнерствам.
Трэба неяк жыць, раз пашанцавала не апынуцца ў Марыупалі,
Бучы, Ірпені, Харкаве пад куляй, бомбай, завалам, у агні, пашанцавала не быць
згвалтаванай, сілком дэпартаванай, па-зверску забітай, знішчанай, не бачыць
смерці дзяцей, бацькоў, суседзяў, не ўдыхаць пах трупа двухтыднёвай даўнасці,
не думаць, як з'есці голуба, не з'ехаць з глузду, не знікнуць у невядомасці ў
рускім перасоўным крэматорыі.
Незразумела, як жыць у гэтым новым свеце, дзе паміж панелькай і дзіцячай пляцоўкай дзіцячыя пластыкавыя самалёцікі выкарыстаны замест надмагілляў.
Дзе сотні сабак памерлі ад голаду і смагі ў прытулку, таму
што да іх нельга было прайсці праз фронт.
Дзе абвугленыя алені з заапаркаў і згарэлыя каты з сабакамі
побач з трупамі гаспадароў.
Дзе ёсць словы «90% будынкаў у горадзе знішчана» і «ў горадзе разбамбілі ўсе бальніцы».
Мы ў бяспецы, але гэтаму немагчыма парадавацца. Нічому
немагчыма парадавацца.
Толькі аднаму — перамозе Украіны. І калі Украіна пераможа,
можна будзе нарэшце паплакаць. Ад шчасця.
Слава Украіне.