Ва Украіне працягнулі ваеннае становішча да 25 траўня

Ваеннае становішча ў Украіне, уведзенае пасля поўнамаштабнага ўварвання Расійскай Федэрацыі, падоўжылі да 25 траўня 2022 года. За такое  рашэнне прагаласавалі народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны.

Фота УНІАН

Фота УНІАН

За працяг ваеннага становішча яшчэ на месяц прагаласавалі народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны пасля таго, як гэта ініцыятыва была вылучана Уладзімірам Зяленскім.

Расея ўварвалася ва Украіну раніцай 24 лютага. Украінскі парламент ухваліў увядзенне ў краіне ваеннае становішча. Затым ваеннае становішча ў Украіне працягнулі. Тэрмін дзеяння ваеннага становішча ва Украіне быў да 25 красавіка, а цяпер падоўжаны яшчэ на 30 сутак.

Падчас ваеннага становішча ў краіне дапускаецца асаблівы рэжым уезду і выезду, абмяжоўваецца свабода перамяшчэння грамадзян, замежнікаў і асоб без грамадзянства, а таксама рух транспартных сродкаў. Усталёўваецца каменданцкая гадзіна.

Таксама на перыяд ваеннага становішча магчымы забарона дзейнасці пэўных палітычных партый ці грамадскіх аб'яднанняў, якія дзейнічаюць не ў інтарэсах незалежнасці Украіны.

Паводле УНІАН