З-за вайны Украіну пакінула 1,45 мільёна чалавек
Гэта стала самым буйным рухам еўрапейцаў з часоў Другой сусветнай вайны.

Ужо 1,45 мільёна ўкраінцаў пакінулі краіну ў выніку расійскага ўварвання, паведаміла 5 сакавіка Міжнародная арганізацыя па міграцыі.
Гэта стала самым буйным рухам еўрапейцаў з часоў Другой сусветнай вайны.
Каля паловы ўкраінскіх уцекачоў пераехалі ў Польшчу, астатнія ў асноўным накіраваліся ў Малдову, Вугоршчыну, Румынію і Славаччыну.
Для параўнання, у мігранцкім крызісе на беларуска-польскай мяжы ў мінулым годзе гаворка ішла пра тысячы мігрантаў з усходніх і афрыканскіх краінаў, якія спрабавалі трапіць у Еўропу.