Расія ўвяла санкцыі супраць не таго Байдэна
Расія абклала санкцыямі Джо Байдэна. Але не таго. Замест прэзідэнта ЗША ў «чорны спіс» трапіў яго бацька, які даўно памёр.

46-ы прэзідэнт ЗША і яго бацька — цёзкі, абодвух завуць Joseph Robinette Biden. Каб іх не блытаць, да прозвішча прэзідэнта дадаецца слова Junior ці скарачэнне Jr. — малодшы, адзначае Еўрарадыё.
У санкцыйным спісе, які апублікавала МЗС Расіі, гэтага дадатку няма.
