Найлепшы кастрат-2010
20 лютага 2011 года пабываў на выставе котак у Палацы мастацтваў у Мінску. Такой колькасці наведвальнікаў пазайздросціць кожная мастацкая выстава. А колькі ўсмешлівых твараў дарослых: наведвальнікі песцяцца і гушкаюцца з дзецьмі, гаспадары котак – з наведвальнікамі, рэкламуючы свой пухнаты тавар. Дзеці смяюцца, плачуць, мяўкаюць, гаўкаюць і кыскыскаюць.
20 лютага 2011 года пабываў на выставе котак у Палацы мастацтваў у Мінску. Такой колькасці наведвальнікаў пазайздросціць кожная мастацкая выстава. А колькі ўсмешлівых твараў дарослых:
наведвальнікі песцяцца і гушкаюцца з дзецьмі, гаспадары котак – з наведвальнікамі, рэкламуючы свой пухнаты тавар. Дзеці смяюцца, плачуць, мяўкаюць, гаўкаюць і кыскыскаюць. Толькі коткі
зацята маўчаць, чакакаючы ў сваіх стандартных вязнічках за кратамі і пластыкавымі агароджамі чарговай абвесткі арганізатараў пра вынас прэтэндэнтаў на перамогу і ўзнагароды ў суседнюю залу для замеру
хвастоў, кіпцюроў і вушэй.
У цэнтральным шэрагу – арыстакратычнага выгляду чорна-белы кот з поўнай адсутнасцю якойсці рэакцыі на тое, што творыцца навокал. І з вялікім надпісам на таблічцы ў клетцы: “НАЙЛЕПШЫ
КАСТРАТ 2010 ГОДА. 2-е МЕСЦА. Як здзек з беднай, хаця гладкай і дагледжанай жывёліны – побач з ім у клетцы два маленькія пластыкавыя чорна-белыя кацяняты.
Уражанне дваістае. З аднаго боку – дзіцячае свята. З другога: а калі б якія марсіяне адабралі на Зямлі гэтакіх больш пародных асобаў, зрабілі ім чык-чык, і – на выставу для сваіх
дзетак. З надпісам “найлепшы ……
У сувязі з гэтым, каб павысіць настрой асобам, якія засумавалі, прачытаўшы напісанае, прапаную ўзяць ініцыятыву на сябе, і, апярэджваючы марсіян, правесці без фізічных экзэкуцый віртуальны конкурс
“НАЙЛЕПШЫ ПАЛІТЫЧНЫ КАСТРАТ – 2010.
Дасылайце свае гіпотэзы аўтару p_university@open.by, але з адпаведнай тэкставай аргументацыяй. З задавальненнем правяду экспрэс-аналіз прапаноў у адным з наступных запісаў у блогу.
Як затраўку прапаную выказаную у трансляцыі КВЗ за 20 лютага адной з камандаў версію, якую я разглядаю як неўсвядомленую (бо каманда пра конкурс нічога не ведала) заяўку на перамогу.
Намінант: загадчык інтэрната. Наратыўная частка: “Калі ва ўсім свеце было добра, у нас у інтэрнаце былі бульба і макароны. Калі ва ўсім свеце гахнуў крызіс, у нас у інтэрнаце засталіся
бульба і макароны. Стабільнасць. Рабіце свае інвестыцыі ў стабільнасць!
Удзельнічайце, пішыце!