Памяці Паўла Алегавіча Лойкі

Калі прыходзіш у новае месца, то ўражанне пра яго складаваецца па людзях, якія цябе сустракаюць. Так, маё знаёмства з гістфакам, калі адкінуць дзіцячыя ўспаміны, пачалося з лекцый Паўла Алегавіча. Заўсёды чаканых, цікавых і сапраўды захапляльных.



36ed197b3f31618fdbadb3df86f804bd.jpg


Ён кожны год пачынаў заняткі з пераліку юбілеяў вялікіх падзей беларускай гісторыі. Яго аповед, нібыта мелодыя, разлятаўся па аўдыторыі. Ён жартаваў, распавядаў байкі і гісторыі з жыцця. Заўсёды ў ладным настроі і вельмі добры, з усімі і ў кожны момант. Нягледзячы ні на што, у любым стане здароўя. Ён сапраўды дараваў усім пазітыў.
Гэта маё “дарослае ўражанне, аднак у маёй памяці ён назаўсёды застанецца добрым дзядзькам з дзяцінства. Такім светлым і пяшчотным урыўкам з мінулага. Сапраўды лепшым лектарам, выкладчыкам і проста добрым чалавекам, што былі і яшчэ будуць. Светлая і вечная памяць…