10 гадоў пасля
Гэтыя ўгодкі БНР былі для мяне асаблівымі. Роўна дзесяць гадоў таму мяне першы раз узялі на шэсце. Тады я была яшчэ зусім малым дзяўчом у беленькай шубцы з чырвоным шалікам. Я памятаю тое
незабыўнае пачуццё эйфарыі, той настрой, тую атмасферу, калі хацелася нешта рабіць, дзейнічаць. Тады я ўпершыню адчула нейкі дух грамады, стала часткай нечага значнага... У гэтым годзе я ішла да
Акадэміі навук, як на працу. Ужо не было тых эмоцый, тых спадзяванняў, таго натхнення. Для мяне застаўся нязменнным толькі чырвоны шалік. Я паглядзела навокал і зразумела, як усё змянілася за гэтыя
дзесяць гадоў.