Вільня. Месцы Беларускай Прысутнасьці
У некаторых беларусаў, што прыяжджаюць у Вільню, ёсьць дзіўная манія - апынуўшыся ў Спрадвечнай Сталіцы, пешкі выпраўляцца ў шпацыр па месцах Беларусай Прысутнасьці. Месцы гэтыя не такія ўжо й шматлікія, але затое огого якія культавыя. Вострая Брама,беларуская друкарня насупраць касьцёла сьвятой Ганны, касьцёл сьвятога Барталамея ў Зарэччы... Але адно зь іх уразіла мяне найболей - няхай яно адно з самых культавых і самых абавязковых для пакланеньня ўсім, хто ў сілу нейкіх абставінаў адрозьнівае літару Ў ад літараў Й і У з шапачкай.
У некаторых беларусаў, што прыяжджаюць у Вільню, ёсьць дзіўная манія - апынуўшыся ў Спрадвечнай Сталіцы, пешкі выпраўляцца ў шпацыр па месцах Беларусай Прысутнасьці. Месцы гэтыя не такія
ўжо й шматлікія, але затое огого якія культавыя. Вострая Брама,беларуская друкарня насупраць касьцёла сьвятой Ганны, касьцёл сьвятога Барталамея ў Зарэччы... Але адно зь іх уразіла мяне найболей -
няхай яно адно з самых культавых і самых абавязковых для пакланеньня ўсім, хто ў сілу нейкіх абставінаў адрозьнівае літару Ў ад літараў Й і У з шапачкай.
"Базыльянскія муры" непадалёк ад Вострай Брамы і царква Найсьвяцейшай Тройцы (загалоўны здымак узяты зь неацэннага рэсурсуwww.radzima.org).
Гэта адзін з найстарэйшых праваслаўных храмаў Вільні, наколькі я разумею, не зусім заснаваны Канстанцінам Астрожскім - але ж у каменнай вэрсіі збудаваны ім на месцы старога драўлянага пасьля бітвы
пад Воршай у 1514 годзе. Асабіста для мяне калісьці той факт, што пасьля перамогі над Зямлёй Праваслаўнай пераможца фундуе менавіта праваслаўную сьвятыню заўсёды быў сьведчаньнем: продкі вельмі нават
адмяжоўвалі веру ад геапалітыкі.
У Базыльянскіх мурах месьцілася Віленская беларуская гімназія, а ў 1823-24 годзе тут былі ўвязьненыя філяматы ды філярэты, у іх ліку Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка.
Стары даглядчык Траецкай царквы, паляк, як ён прадставіўся, пачушы беларускую мову, сказаў, што ў яго жонка была беларуска з-пад Маладэчна і запрасіў нас усярэдзіну. Царква ў мізэрным стане - грошай
на рэстаўрацыю небагата. У савецкія часы тут была майстэрня па выпрабаваньні матэрыялаў на трываласьць: магутныя прэсы скаланалі сьцены, гэта падарвала іх былую магутнасьць.
Затое менавіта ў гэтай царкве я пабачыла самы прыгожы алтар з тых, што калі-кольвек бачыла:
Праца студэнтаў мастацкай вучэльні... А яшчэ даглядчык паказаў нам самае каштоўнае, што ў царкве захавалася: пліту с зацемам пра тое, што храм фундаваў князь Астрожскі:
Цудоўнае месца. І сапраўды: беларусам добра там, дзе іх ужо няма:).