Дэн, якому патрэбны Чалавек і Сябра
Пра катоў дзеда Савелія мы вам распавядалі. Але стары таксама вельмі любіў сабак. У дзеда заставаліся два сабакі, калі яго забіраў сын. І хоць сын паабяцаў узяць хоць аднаго, але нешта не склалася...
Знаёмцеся — Дэн!
Гэта дарослы, разумны сабака. Дэн чапляе адразу. Ёсць у ім нешта такое, нават чалавечае.Дэн не малады, але ўнікальны. Яго жыццё — цэлая гісторыя. Сумная, моцная і сапраўдная. Гісторыя пра любоў і вернасць.
Дэн — высокі, высакародны, сухарлявы, паджылы сабака, яму каля 10 гадоў.Спакойны і адэкватны. Выдатна ставіцца да ўсіх: да дзяцей, да людзей, да катоў, да іншых сабак. Ён не ахоўнік, ён Сябра! Сапраўдны і адданы.
Ён вельмі паважае Мужчын і шануе мужчынскае сяброўства!
Ідэальны для пражывання ў кватэры і ў доме, але яму, як паветра, патрэбны Чалавек і Сябра.Калі вы ведаеце такога чалавека, пакажыце яму Дэна. І яны абодва будуць шчаслівыя
+375 (29) 196-52-35 Ганна Круглова+375 (29) 501-94-67 (вайбер)