Харызматычны прыгажун Рыжык стане адзіным любімым

Брудны, у каўтунах, але ў ашыйніку рыжы кот з'явіўся ў адным з мінскіх двароў. Было бачна, што калісьці быў у яго свой дом і гаспадар, але нешта пайшло не так.

imgp8188_15_1_logo.jpg


Ён хадзіў па двары, прасіўся да ўсіх на рукі, лез да мамачак з дзецьмі на пляцоўцы. Людзі глядзелі, падкормлівалі, кідалі фотаздымкі ў групу таварыства ў вайберы, але да сябе яго так ніхто і не ўзяў.Праз тыдзень у адной з валанцёрак вызвалілася месца (кот паехаў у новы дом), і яна забрала беспрытульніка.

imgp8206_22_1_logo.jpg


Рыжык — смешны пушысцік з пацешнай мордачкай і цікаўнымі вочкамі.

imgp8170_5_1_logo.jpg


Камунікатыўны, рухомы і жыццярадасны, ён з задавальненнем дапаможа вам справіцца з хатнімі справамі або ўважліва прасочыць за іх выкананнем — ну, як жа без яго!

imgp8213_25_1_logo.jpg


Любіць сядзець на руках, на спіне, на плячы... Ён дакладна не будзе хавацца ад вашых гасцей пад канапай, а зачаруе ўсіх і кожнага!

imgp8179_9_1_logo.jpg


Шыкоўная пухнатая шубка патрабуе нескладанага, але рэгулярнага дагляду, аднак добразычліваму, кампанейскаму катку такая працэдура толькі ў радасць.

imgp8209_23_1_logo.jpg


Усім выдатны прыгажун Рыжык, але ён, на жаль, зусім не трывае канкурэнцыі ў асобе іншых каціных, таму ўзяць гэтага маленькага бандыта ў кампанію да вашага коціка не атрымаецца — ён хоча быць адзіным любімым гадаванцам. Шукаем для Рыжыка кватэру ці дом з пражываннем у ім, без самавыгула.

imgp8193_16_1_logo.jpg


Рыжык спакладаны, яму прыблізна 1,5 гады, прывучаны да латка з напаўняльнікам. Есць сухі корм.
+375 (29) 680-05-90 Таццяна.