Голдзі вучыцца быць найлепшым сабакам. І ў яе атрымліваецца!
Першым домам Голдзі і яе брата з сястрой была вуліца. Але не доўга. Калі смешныя і нязграбныя шчанюкі толькі пачалі вучыцца хадзіць, яна разам з маці трапілі ў адлоў. Ужо на другі дзень валанцёры знайшлі для іх ператрымку, але Голдзі паспела захварэць на энтэрыт.
Больш за тыдзень валанцёры з ветэрынарамі змагаліся за яе жыццё. Цяпер яна цалкам здаровая!
Маці, брацік ды сястрычка ўжо знайшлі сталы прытулак у новых сем'ях. А Голдзі яшчэ чакае.
Яна вельмі вясёлае і таварыскае дзяўчо, любіць пагуляць, пабегаць.
Вучыцца выконваць каманды і ўжо добра ходзіць на павадку. Стараецца стаць самым лепшым сабакам для свайго сябра-чалавека.
Голдзі каля 10 месяцаў, яна апрацавана ад паразітаў і прышчэпленая.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (29) 679-15-83 Наталля.