Кай — харызматычны і тэмпераментны ахоўнік

Кай трапіў у адлоў у адным з райцэнтраў Беларусі. Невядома, ці нарадзіўся ён на вуліцы, ці быў калісьці любімым хатнім гадаванцам. Але ў любым выпадку паездка ў машыне адлова запусціла лічыльнік яго апошніх дзён у паскораным рэжыме. На шчасце, маладога прыгажуна вызвалілі валанцёры.

msuevjrvgyw__1__logo.jpg


Калі вам падабаюцца імпэтныя, тэмпераментныя сабакі з «пярчынкай», то Кай — ваш варыянт!Кай — харызматычны і ласкавы, яго скураны нос за кіламетр адчуе смакоцце ў кішэні гаспадара.
Па характары дамінант, таму яму патрэбны дом без іншых сабак.А яшчэ Кай выдатны ахоўнік, з ім вы дакладна будзеце ў бяспецы.

v0i_bglso2u__1__logo.jpg


Кай здаровы, узрост 3 гады, рост 50 см. Шукаем для яго моцнага ўпэўненага ў сабе чалавека.
Аддаецца строга па дамовеЗнаходзіцца ў Бабруйску, дастаўка па дамоўленасці.
+375(29) 627-62-69 Ірына