Кіра — добрая сяброўка і ахоўніца дома
Паводле жыцця гэтай малой можна пісаць кінасцэнар. Стыхійнік на 86 катоў, потым чаканне смерці ва «ўсыпалцы». Тэрміновая аперацыя па выратаванні жыцця. Чарада ператрымак. Кожны раз трапляючы ў пераноску Кіра была гатовая да новай здрады. І смутак у вачах рос.
Кіра не кацянё. Яна пражыла некалькі каціных жыццяў, але не страціла сваёй непасрэднасці, праніклівага розуму і дзіцячай шчырасці ў гульнях.
Кіра будзе выдатным сябрам чалавеку, які паважае межы. Яна ненадакучлівая і не патрабуе шмат увагі да сваёй персоны.
Затое для вас яна стане вартаўніком і ахоўніцай дома. Яна будзе сочыць за тым, каб у хаце ўсё было ў парадку, а вы займаліся цікавымі справамі.
Кірачка ў свае пяць з хвосцікам гадоў гуляе, як кацяня. Мышкі, мячыкі, напады на кіпцяточку, вуды, махалкі - калі ласка, усё гэта ў неабмежаванай колькасці і ў любы час. Праз гульні вы будзеце пражываць разам самыя радасныя хвіліны.
Лепш за ўсё падыйдзе дзяўчынам /жанчынам, якім патрэбна котка-сябар, котка-асоба.Без маленькіх дзетак і без самавыгула.Есць сухі корм і натуралку (не з гаспадарскага стала), паважае грэчаскія ёгурты.
Кіра гатовая да знаёмства і чакае ад вас званка ці паведамленне:
+ 375 (29) 236-10-96 Марыя+ 375 (25) 635-06-40 Элеанора+ 375 (29) 133-94-99 Тома