Малая Лана ўжо ведае каманды. І ўвогуле вельмі разумная (І ўжо дома!)

Адна з жыхарак Мінска напрыканцы мінулага году прыпыніла свой аўтамабіль на абочыне каб пару хвілін размяцца. Амаль адразу заўважыла нейкі рух каля вялікай трубы метрах у дваццаці, падышла і ўбачыла некалькі худых брудных шчанюкоў, якія глядзелі на яе з недаверам і страхам.

img_8ef17aadcd57d10e1355e4456a57c749_v_logo.jpg


Пакінула ім што было з ежы ў машыне ды паляцела ў Мінск... Назаўтра ўжо некалькі валанцёраў былі на месцы і забралі з трубы 5 шчанюкоў. Калі хадзілі шукаць маці ды яшчэ малых — убачылі ў лесе браканьерскую прыладу для трусаў, у якую трапіла малое шчанё.

img_3788c27bc10d7cae38a1ec71d69ac439_v_logo.jpg


Лана — адна з гэтага выратаванага сямейства. Яна вельмі ласкавая! Калі яе бачыш — нельга ўстрымацца ад усмешкі.

img_da8fc7a66f6952fb0e778fc828de7939_v_logo.jpg


Малой 5 месяцаў, яна адметна розумам і кемлівасцю. Ужо выконвае простыя каманды!

img_8991b4c145ca82ac3a8c76fb5c8dcb40_v_logo.jpg


У ежы не пераборлівая! Здаровая, апрацавана ад паразітаў і агледжана ветэрынарам!Магчыма дастаўка і бясплатная стэрылізацыя па дасягненні неабходнага ўзросту.
Тэлефануйце: +375 (29) 343-45-46 Наталля.

img_8ef17aadcd57d10e1355e4456a57c749_v_logo.jpg