Мурка прынясе ў ваш дом спакой і утульнасць
Чым кіраваўся чалавек, які выставіў хатнюю котку на мароз? Ці ўсведамляў, што яе там чакае: холад, голад, пакуты, смерць? На жаль, нельга спытаць гэта у яго, гледзячы у вочы...
![imgp9062_19_1_logo.jpg imgp9062_19_1_logo.jpg](/img/v1/images/imgp9062_19_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Першы час Мурка была ў вялікім стрэсе і хавалася ад людзей. Але нарэшце адна з валанцёрак пераканала яе перасяліцца ў кватэру.
![imgp3660_2_1_logo.jpg imgp3660_2_1_logo.jpg](/img/v1/images/imgp3660_2_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мурка — прадстаўніца самай распаўсюджанай пароды: котка дваровая ласкавая.
![imgp9063_20_1_logo.jpg imgp9063_20_1_logo.jpg](/img/v1/images/imgp9063_20_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нягледзячы на досвед жыцця на вуліцы, Мурка засталася прыгажуняй у бела-шэрай шубцы.Да таго ж у котачцы выдатны характар: яна спакойная, прыязная, ненадакучлівая, памяркоўная да іншых катоў.
![imgp9066_23_1_logo.jpg imgp9066_23_1_logo.jpg](/img/v1/images/imgp9066_23_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Непераборлівая ў ежы. Стэрылізавана. Прывучана да латка з напаўняльнікам. Мурочка прынясе адчуванне спакою і ўтульнасці ў любы дом!
Тэлефануйце і забірайце свае шчасце! Куратар Таццяна +375296800590.
![imgp9050_12_1_logo.jpg imgp9050_12_1_logo.jpg](/img/v1/images/imgp9050_12_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)