Пяць чорных клубочкаў прынясуць шчасце!
28 снежня хтосьці склаў 5 шчанюкоў у скрыню і выставіў на вуліцу — відаць, забіць духу не хапіла, вырашылі, што зімой у малых на вуліцы шанцаў выжыць і так няма. Але атрымаўся сапраўдны навагодні падарунак неабыякавым людзям. Валанцёры падарунак прынялі і знайшлі шчанюкам ператрымку.

Зараз пяць малых — два хлопца і тры дзяўчынкі — ужо агледжаны ветэрынарам. Яны здаровыя, шустрыя, як і належыць дзеткам, жвава цікавяцца ўсім навакольным. Мянушак пакуль не маюць — як назваць, прыдумайце самі.

Пяць шчанюкоў вельмі чакаюць мамаў і татаў! Дапамажыце ім знайсці свой цёплы дом і сям'ю. Тэлефануйце: +375 (33) 340-17-96 Юлія.