Салодкая котачка-красуня шукае дом
Халодным лістападаўскім вечарам валанцёрка падышла да свайго аўто, каб ехаць па справах, як раптам пачула незвыйчайны гук з боку капота. Адкрыла і ўбачыла трох кацянят, якія спрабавалі сагрэцца. Зразумела, што іншыя справы ў той вечар былі адкладзены.

Дзяўчынцы каля 4.5 месяцаў, здаровая, апрацавана ад паразітаў, прывучана да латка, знаёмая з драпалкай.

Усе яе сястрычкі, нават з менш эфектнай знешнасцю, раз'ехаліся па хатах. А гэтая красуня з шыкоўнымі мармуровымі разводамі так і сядзіць у чаканні гаспадароў.

Няхай вас не бянтэжыць яе правае вока! Яно трохі мутнае, але не патрабуе лячэння! Ветэрынар паведаміў, што гэта хутчэй за ўсё вынік ўнутрычэраўнай інфекцыі. Малая ім бачыць, проста не так ясна, а як праз бруднае шкло.

Да яркай знешнасці прыкладаецца выдатны характар — котачка гуллівая, ручная, дапытлівая.
Тэлефануйце +375(29) 577-85-06 Кацярына.
