Самастойны Бегемот не прынясе клопату, а гаспадарам падорыць утульнасць
Прыгожы кот сядзеў пад пад'ездам, няшчасны і галодны. Адкуль ен там узяўся — ніхто не ведае. Учора ж не было, а з ранку — вось ён, сядзіць, галодна мяўкае.
Зразумела, дзяўчыне, якая яго ўбачыла, стала шкада пакідаць такога пухнатага прыгажунчыка на вуліцы, і яна забрала жывёлу на ператрымку.
Ката агледзеў лекар і паведаміў, што Бегемот доўга выжываў на вуліцы, пра што казала яго здароўе і знешні выгляд.
Бегемот — вельмі самастойны і важны таварыш, ён не з тых, хто трэцца аб ногі ў спадзеве, што яго пагладзяць, або ляціць па першым вашым клічы. Гэтым ён вельмі паходзіць на свайго булгакаўскага цёзку!
А яшчэ ён ціхі і спакойны кот, дома яго амаль не відаць і не чуваць, толькі па раніцах у яго ўсяляецца дух «тыгыдык», і ён шалее ды гуляецца.
Часам, у «парывах любові», можа прыйсці і паляжаць з вамі побач на ложку. Ну а днём ён вельмі заняты: трэба ў вакенца паглядзець на любімым падваконні, у скрынцы сваёй любімай пасядзець у засадзе, міскі праверыць, у туалет схадзіць. Затое гэта — плюс для сям'і, якая шмат працуе або для сталых людзей, якім ужо не хочацца ката, занадта настойлівага ў сваёй ласцы.
Ён аддае перавагу асабістай прасторы і дазваляе сябе ціскаць або сядзець на каленях менавіта тады, калі яго вялікасць Бегемот сам гэтага захоча.
Бегемот апрацаваны, зубкі хворыя выдалілі, астатнія пачысцілі, вушкі вылечылі, кастрыравалі. У хуткім часе будзе прышчэплены. Прывучаны да латка і кіпцяточкі. Есць сухі корм.
Яшчэ наша хмарка Бегемот любіць вуліцу, яго можна выгульваць на шлейцы, альбо ідэальна падыдзе прыватны дом з доступам выхаду на вуліцу.
Калі вам спадабаўся Бегемот, тэлефануйце:
+375 (25) 709-52-59 Люба