Цяжка захварэла гаспадыня. Атосу тэрмінова патрэбны новы дом! (Знойдзены!))
Гападыня Атоса адышла ў лепшы свет... Але ў апошнія хвіліны свайго жыцця яна ведала, што з яе ўлюбюнцам усё будзе добра. Атоса забраў да сябе добры чалавек.
У Атоса пакуль ёсць усё — дом, міска, а самае галоўнае — любімая
гаспадыня, з якой так весела было гуляць яшчэ нядаўна. Але ключавыя
словы тут «пакуль» і «было».
Гаспадыня часам некуды знікала, і на вуліцу ўсё часцей вадзіла чужая жанчына — добрая, але ж чужая. У доме пасялілася бяда.
Атос вельмі разумны і адчувае, што гаспадыня змагаецца за жыццё. Ён сумуе, часам, скавытае ціхенька, стараецца не турбаваць лішнім разам. А ў яе душа не на месцы, бо ведае, што ўжо 27 сакавіка з чацвёртай стадыяй рака пераедзе ў хоспіс, але ж з кім застанецца Атос?
Не ў нашых чалавечых сілах дапамагчы жанчыне стаць здаровай. Але яе далейшы шлях будзе спакайнейшым, калі яна будзе ведаць, што любімы гадаванец знаходзіцца ў надзейных руках. Што ў яго ёсць кут, міска, ежа, цяпло і любоў новай сям'і.
Атосу чатыры гады. Ад нараджэння жыве ў кватэры — правілы ведае і выконвае. Ён вельмі ласкавы, разумны. спакойны, добры кампаньён. Сабачка сярэдняга памеру, кастрыраваны. Адзінае, што варта ўлічваць, — Атос не любіць катоў.
Калі ласка, дапамажыце Атосу і яго гаспадыні! Новы дом патрэбны тэрмінова, часу зусім няма. Тэлефон +375 33 3122109, Валянціна Аляксандраўна.
***
На жаль, гаспадыня Атоса памерла. Але ён не застаўся на вуліцы. Атоса ўзялі спачатку на часовую ператрымку. Выпрабавальны тэрмін ён прайшоў годна. Канешне, ён сумуе, але самае галоўнае — у яго ёсць дом!