Трое з завода прынясуць шчасце
На тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў Мінска каля двух месяцаў таму на свет з'явіліся трое шчанюкоў. Працаўнікі падкормлівалі іх разам з мамай, але кіраўніцтва загадала тэрмінова пазбавіцца ад малых. Так гэтая тройца трапіла на ператрымку.

Беленькі хлопчык і дзве дзяўчынкі вырастуць, хутчэй за ўсё, не дробнымі, бо мама і тата даволі буйныя. Дзеткі ўсе ў добрых шубках, укормленыя.
Рыжанькая вельмі спакойная і па-даросламу мудрая. Пакуль брат і сястра гуляюць, задуменна глядзіць у неба.

Яе сястрычка добрая, вясёлая і крыху нясмелая.

А вось браток наадварот дзелавы і вельмі актыўны.

Але каго бы вы ні абралі, можаце быць упэўнены: у вас будзе добры ахоўнік і надзейны сябра. Тэлефануйце: +375 (29) 196 52 35 Ганна, +375 (33) 340 17 96 Юлія.