Аляксандра Куўшынава вызвалілі з Акрэсціна (фота)
Пасля сутак Аляксандра з радасцю сустракалі сябры і родныя.

Аляксандр Куўшынаў — айцішнік і раварыст, якога затрымалі 15 ліпеня разам з роварам каля ЦВК.

Гэта ён апынуўся ў адным аўтазаку са сваім братам, калі адбываліся акцыі салідарнасці.

Сустракаць Аляксандра на Акрэсціна прыйшлі ягоныя бацькі, жонка і чацвёра дзетак.

