АМАП разагнаў людзей, якія ўскладалі кветкі каля станцыі метро «Пушкінская»
Да станцыі метро «Пушкінская» прыбылі каля 20 супрацоўнікаў АМАПу. Яны разагналі мінчукоў, якія прынеслі кветкі на месца смерці пратэстоўца.
![Фота Францішака Цярэшкі Фота Францішака Цярэшкі](/img/v1/images/img_20200811_143911.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Францішака Цярэшкі
Дэманстрант загінуў позна ўвечары 10 жніўня. Гэта адбылося падчас таго, як сілавікі абстрэльвалі пратэстоўцаў святлошумавымі гранатамі. Паводле версіі МУС, у мужчыны ў руках разарвалася невядомае выбуховае прыстасаванне.
11 жніўня на месца гібелі сталі прыходзіць людзі з кветкамі.
![Фота Францішака Цярэшкі Фота Францішака Цярэшкі](/img/v1/images/img_20200811_145143.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Францішака Цярэшкі
Паводле Еўрарадыё