Арыштаваны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель

Арыштаваны актывіст Яўген Афнагель цяпер знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Яўген Афнагель. Фота з Facebook

Яўген Афнагель. Фота з Facebook

Пра гэта паведаміла кампанія "Еўрапейская Беларусь" ў Telegram-канале.

Верагодна, ён затрыманы дзеля адбывання 15-сутачнага арышту за пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў, які праходзіў на Камароўскім рынку.

Калі, дзе і якім чынам Яўген Афнагель быў затрыманы, невядома.


Сёння праваабаронцы паведамлялі, што 31 ліпеня для адбыцця раней вынесеных адміністрацыйных арыштаў затрымліваюць актывістаў паа ўсёй Беларусі — у Оршы, Наваполацку і іншых гарадах краіны.