Беларусь, якая чакае: Мінск, Паўднёвы Захад

Фотапраект НЧ «Беларусь, якая чакае» працягваецца. Гэтым разам па замове Аксаны мы шпацыруем па сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад. Хтосьці можа падумаць: «Ну, што там, у гэтых "чалавейніках" цікавага?!» А мы вам зараз пакажам! Паўднёвы Захад — гэта не толькі дамы і паркоўкі.

_belarus_minsk_paudnjovy_zahad_osen_fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas__2__logo.jpg


Насамрэч, тут досыць утульна, асабліва калі прызвычаіцца. Прыгожыя двары, дзіцячае шматгалоссе садкоў, добразычлівыя жыхары (не ўсе, нажаль). А падчас гучнага 2020-га пра Паўднёвы Захад сталіцы даведалася і ўся краіна.

_belarus_minsk_paudnjovy_zahad_osen_fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas__17__logo.jpg

_belarus_minsk_paudnjovy_zahad_osen_fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas__16__logo.jpg


_belarus_minsk_paudnjovy_zahad_osen_fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas__7__logo.jpg


Мы прысвячаем гэты фоташпацыр усім тым, хто не можа пакуль убачыць свой дом на ўласныя вочы. Гэта не назаўжды, мы вас дачакаемся.



Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны ў межах фотапраекта «Беларусь, якая чакае», напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у Тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках. Беларусь чакае ўсіх сваіх людзей — малых, дарослых, старых. Беларус беларусу Беларусь!