Беларусы з палку Каліноўскага атрымалі ўкраінскія ўзнагароды

Беларусы, якія ваююць за Украіну ў шэрагах палку Каліноўскага, атрымалі ўзнагароды за мужнасць.

09a20000_0aff_0242_b633_08da3ef3c221_w1023_r1_s.webp

Тэлеграм-канал палку Каліноўскага — беларусаў, якія ваююць за Украіну — паведамляе пра тое, што байцы злучэння атрымалі ўкраінскія ўзнагароды, адзначае «Св*бода».

За неверагодную мужнасць, праяўленую падчас выканання баявых заданняў, байцы палку імя Кастуся Каліноўскага былі адзначаныя ўзнагародамі «За бойові заслуги» і «Україна — понад усе!» ад галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны.