
МУС пракаментавала магчымае пранікненне байцоў батальёна Каліноўскага ў Беларусь
- Палітыка
- 29-05-2022
Пра гэта выказаўся Мікалай Карпянкоў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ.

— Яны на мяжы будуць знішчаныя. Ніхто сюды не прыбудзе, ніхто абстаноўку не дэстабілізуе, — упэўнены Карпянкоў.
Паводле яго слоў, у Беларусі «моцнае, магутнае войска» і праваахоўныя структуры:
— Любы вораг, які паспрабуе штосьці зрабіць у Рэспубліцы Беларусь, будзе знішчаны, — дадаў намеснік кіраўніка МУС.
Нагадаем, батальён імя Кастуся Каліноўскага быў сфарміраваны ва Украіне ў лютым 2022 года. Яго аснову склалі беларусы, якія эмігравалі на хвалі рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: