Былы следчы панёс у РУУС калектыўны зварот і не выйшаў адтуль

Жыхары Першамайскага раёна падпісалі калектыўны ліст з мэтай дамовіцца аб сустрэчы з начальнікамі мясцовага РУУС і РАСК, паведаміў Nexta. Па словах аднаго з жыхароў, былога следчага Першамайскага раённага аддзела Следчага камітэта, Аляксандра Шагава, мэта сустрэчы — дамагчыся расследавання жорсткага збіцця супрацоўнікамі АМАПу іх суседзяў прама ў пад'ездзе дома.

Ілюстрацыйнае фота Радыё Свабода

Ілюстрацыйнае фота Радыё Свабода

"Вясне" паведамілі, што Аляксандр Шагаў каля 14 гадзін сапраўды пайшоў адносіць калектыўны зварот у РУУС. У будынак міліцыі ён зайшоў, але адтуль дагэтуль не выйшаў.
Група падтрымкі, каля 100 чалавек, чакае яго ля ўваходу. На 18.30 тэлефон Шагава быў недаступны.
Як піша Радыё Свабода, на нейкі час заяўнікі блакавалі ўпраўленне, міліцыянты не маглі трапіць у будынак і адтуль выйсці.