Для рэпрэсаваных беларусаў сабралі ўжо больш за 6 млн долараў
Сума пастаянна павялічваецца, паўдзельнічаць можа кожны.

Сабраныя фондамі дапамогі грошы ідуць на медычную і псіхалагічную дапамогу пацярпелым, фінансавую падтрымку страйкоўцам і іншым рэпрэсаваным за грамадзянскую пазіцыю беларусам.
Збор арганізаваны ініцыятывамі BY_help (зборы праз Facebook, PayPal), BYSOL — Facebook (PayPal), Сумленныя людзі, ИМЕНА, Support Victims of Police Brutality in Belarus, Human Rights Foundation.
Сачыць за зборам сродкаў анлайн можна па спасылцы.