Гатэль у Нясвіжскім замку прапанаваў бясплатныя нумары пацярпелым падчас пратэстаў
Гатэль «Палац» (PalaceHotel), які месціцца ў Нясвіжскім замку, гатовы бясплатна размясціць усіх, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, перадае Радыё Свабода.
![efnnwwkwkaedvoq.jpg efnnwwkwkaedvoq.jpg](/img/v1/images/efnnwwkwkaedvoq.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Наша НіваПра гэта паведаміў у Фэйсбуку дырэктар па развіцці PalaceHotel Ягор Захарка.
«PalaceHotel гатовы прыняць на адпачынак (прапанова дзейнічае бестэрмінова) усіх супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія страйкуюць, усіх пацярпелых пасля разгонаў пратэстаў з 9 па 11 жніўня, усіх, хто адседзеў „суткі“ і атрымаў штрафы, супрацоўнікаў усіх сілавых ведамстваў, якія напісалі рапарты, супрацоўнікаў арганізацый, падпарадкаваных міністэрству інфармацыі, якія напісалі заяву аб звальненні», — гаворыцца ў заяве дырэктара.
Дарэчы, днямі над Нясвіжскім палацам залунаў бел-чырвона-белы сцяг.