Крыніцы: РФ перакідвае ў Беларусь іранскія дроны-камікадзэ
Расійцы працягваюць перакідваць на тэрыторыю Беларусі іранскія дроны-камікадзэ «Shahed-136» (у арміі РФ яны перайменаваны на «Герань-2»). Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны.
Па стане на 10 кастрычніка на тэрыторыю краіны было завезена
32 названых БПЛА, да 14 кастрычніка плануецца завезці яшчэ 8.
Акрамя таго, Беларусь прадастаўляе акупацыйнай арміі
матэрыяльна-тэхнічныя сродкі і боепрыпасы са сваіх складоў. У прыватнасці, на
чыгуначную станцыю «Кіраўская» ў Крым прыбыў чыгуначны эшалон з
боепрыпасамі — 12 вагонаў па 492 тоны кожны, які быў адпраўлены з 43 арсенала захоўвання
ракет і боепрыпасаў УС Беларусі ў Добрушы.
«У бліжэйшы час запланавана перамяшчэння 13 эшалонаў з узбраеннем і ваеннай тэхнікай (219 платформаў), боепрыпасамі (28 вагонаў) і ваенна-тэхнічнай маёмасцю з арсеналаў і баз захоўвання УС Беларусі», паведаміла украінская выведка.
Іранскія дроны-камікадзэ наносяць адчувальны ўрон Украіне, аднак, паводле меркаванням экспертаў, значнага ўплыву на ход вайны гэта зброя не акажа. Ва Украіне гэтыя не надта сучасныя дроны называюць «мапедамі» праз характэрны гук пры іх палёце.