Медыкі заклікалі спыніць гвалт. Яны шакаваны тым, што адбываецца ў мірны час
Медыкі мінскіх бальніц паведамляюць TUT.BY пра пацыентаў з цяжкімі траўмамі, якія паступалі да іх увечары 9 і 10 жніўня. Паводле ўрачэй некалькіх установаў аховы здароўя, яны шакаваны тым. што адбываецца ў мірны час. «Мы ніколі з такімі раненнямі не сутыкаліся», — кажуць медыкі і заклікаюць спыніць гвалт.
![Фота Вадзім Заміроўскі, tut.by Фота Вадзім Заміроўскі, tut.by](/img/v1/images/pushkinskaja_20200810_zam_016_20200810224640_fo2a6356.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Вадзім Заміроўскі, tut.by
У ноч з 9 на 10 жніўня, калі на вуліцы Мінска выйшлі людзі, не згодныя з афіцыйнымі вынікамі выбараў, у 4-ю бальніцу паступіў пацыент з пулявым раненнем кішкі. Таксама ў яго быў пашкоджаны мачаточнік, урачы зафіксавалі аскепкавыя раненні рабрын. Па інфармацыі аднаго з медыкаў, з пацыента вынулі дзве гумовыя пулі. Ён 1982 года нараджэння.
Медыкі кажуць, што чалавек паступаў у прытомнасці. Ён сказаў, што ў яго стралялі з адлегласці 10 метраў. Вядома, што ён у медыкаментознай коме на штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Яшчэ ў аднаго пацыента чацвёркі была адкрытая чэрапна-мазгавая траўма і ўшыб галаўнога мозга. Ён быў шпіталізаваны ў ноч з 10 на 11 жніўня, калі ў Мінску працягваліся пратэсты. Яму была зроблена тэрміновая аперацыя: урачы зрабілі трэпанацыю і выдалілі гематому. Для гэтага паклікалі спецыялістаў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургі. Пацыент — 1991 года нараджэння.
Паведамляецца, што на момант паступлення ў чалавека з вушэй цякла спінна-мазгавая вадкасць. Цяпер ён больш-менш стабілен. Паводле медыкаў, у пацыента траўма ад светлашумавой гранаты.
Медыкі таксама паведамілі, што ў бальніцу хуткай дапамогі 10 жніўня з раёна станцыі метро "Пушкінская" даставілі 32-гадовага хлопца. У яго была траўма правай ступні ў выніку траплення светлашумавой гранаты, апёк правай галёнкі. Ему ампутавалі дыстальную частку ступні.
Пра пацыента з выбуховай траўмай грудзіны, адарванай фалангай пальца і ЧМТ паведаміў медык 2-й бальніцы.
— Мы абавязаны лячыць усіх людзей. Але не павінна быць такога ў мірны час! — кажуць урачы. — Мы не хочам, каб людзі гінулі ці іх калечылі. Урачы не могуць нармальна працаваць, сутыкнуўшыся з такім. Гэта жак. Мы заклікаем спыніць гвалт.
Паводле news.tut.by