Мінск гудзіць. У сталіцы праходзіць спантанная акцыя кіроўцаў
Увечары ў цэнтры Мінска, на праспекце Незалежнасці ў раёне Кастрычніцкай плошчы кіроўцы аўтамабіляў і пешаходы зладзілі акцыю салідарнасці, паведамляе «Свабода».
![Фота Uladz Hrydzin (RFE/RL) Фота Uladz Hrydzin (RFE/RL)](/img/v1/images/b1059a90_8294_4029_945f_298f971bb567_w1023_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Uladz Hrydzin (RFE/RL)
Каля 19-й гадзіны машыны на праспекце пачалі сігналіць. Гудзенне аўтамабільных сігналаў па ўсім праспекце Незалежнасці ў цэнтры.
З некаторых з машын грае песня «Перемен» Віктара Цоя. Сёння за яе на 10 сутак арышту асудзілі двух супрацоўнікаў Палаца дзяцей і моладзі Уладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава. Яны ўвечары 6 жніўня ўключылі песню «Перемен», перабіўшы выступ баяніста Віталя Варанко, у Кіеўскім скверы, куды павінна была прыйсці кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская.
Кіроўцы аўтамабіляў з бел-чырвона-белымі сцягамі і белымі бранзалетамі на руках, выйшлі і пешаходы.
![Фота Uladz Hrydzin (RFE/RL) Фота Uladz Hrydzin (RFE/RL)](/img/v1/images/20270a57_6a37_4611_b4ce_e592fcf9ae43_w1023_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Uladz Hrydzin (RFE/RL)