МУС і Мінздароўя абвяргаюць інфармацыю пра загінулага пратэстоўца

Падчас пратэстаў у Мінску ў ноч на 10 жніўня загінуў чалавек, паведамілі праваабаронцы. Але афцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.

Ілюстрацыйнае фота people.onliner.by

Ілюстрацыйнае фота people.onliner.by

Загінулых няма, — заявіла ТАСС прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
У Мінздароўя інфармацыю пра загінулага таксама назвалі фэйкам.
Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар ведамства Юлія Барадун, «падчас начных несанкцыяваных акцый» у розных гарадах Беларусі ў хуткую дапамогу звярнуліся 39 прадстаўнікоў органаў аховы правапарадку і больш за 50 грамадзян.
Усім, хто меў патрэбу, аказаная медыцынская дапамога ў поўным аб'ёме. Загінулых няма. Звяртаем увагу, што распаўсюджаная ў некаторых інтэрнэт-выданнях інфармацыя з'яўляецца поўным фэйкам, — дадала Барадун.
У мінскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі звесткі аб пацярпелых прадастаўляць адмовіліся, заявіўшы, што гэта«закрытая інфармацыя».
Напярэдадні вдавочцы паеамілі TUT.BY, што аўтазак збіў аднаго з пратэстоўцаў. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч заявіў, што малады чалавек атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, несумяшчальную з жыццём. Па словах Стэфановіча, медыкам уратаваць яго не ўдалося.
Таксама, паводле праваабаронцаў, у мінскіх бальніцах знаходзяцца дзясяткі пацярпелых падчас акцыі.
Паводле звестак міліцыі, усяго ў краіне было затрымана каля 3 тысяч чалавек,з іх каля тысячы — у Мінску.
Паводле tut.by