На плошчы Незалежнасці нешта неверагоднае (фота, відэа)
На плошчы Незалежнасці ў Мінску — тысячы людзей, якія патрабуюць ад Лукашэнкі: "Сыходзь!".

Паведамляецца, што вайскоўцы апусцілі шчыты перад пратэстоўцамі ў знак салідарнасці.
Фота Францішка Цярэшкі


Людзі сядзяць, скандуюць "Армія з народам", "Сыходзь". Уключылі "Магутны божа".

Беларускі пратэст — міліцыянтам паставілі ваду.




Падыйшлі супрацоўнікі Акадэміі навук.






Уладзімір Някляеў сярод пратэстоўцаў

На плошчу прыехалі медыкі "хуткай дапамогі". Яны паказалі журналістам гумовую пулю, якую дасталі з чалавека.




19.40. Святар па-беларуску звяртаецца да вайскоўцаў з заклікам не чыніць гвалт, бо мы ўсе дзеці божыя...
20.00 Адна брыгада хуткай дапамогі сышла, другая — прыйшла на іх месца.


На плошчы заўважылі Паўла Латушку.

20.10. Адбылася змена каравула. Частка байцоў сышла, на іх месца прыйшлі іншыя. Тых, хто сыходзіў, пратэстоўцы праваджалі воклічамі: "Малайцы!" і "Армія з народам!".

20.25. Людзі скандуюць "Лукашенко — уходи, Бабарико — выходи". І хорам спяваюць "Тры чарапахі".

20.35 Пратэстоўцы звярнуліся да фанацкіх забаў — калі завадатар задае тэмп пляскання ў далоні, а за ім паўтараюць, або калі адзін выкрыквае першую фразу, а астатнія, хорам, другую. Напрыклад, "Чаго хочам? — Зямлі, волі!"

21.40 Людзі паўключалі ліхтарыкі.

Скандуюць: "Сумленныя выбары!" і "Свабоду кандыдатам!", "Остановите — Саше надо выйти"

21.00 Людзі ўсталі і пачалі разыходзяцца пад скандаванне: "Кожны дзень!" і "Прыбіраем за сабой!"Некаторыя фатаграфуюцца на фоне байцоў. Пратэстоўцы некалькі хвілін свяцілі ліхтарыкамі ў бок байцоў і пад скандаванне: "Мы не забудзем!" і "Да заўтра!" пакідаюць плошчу.

Інсталяцыя перад ЦВК