На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе 5 кандыдатаў у прэзідэнты

Сталі вядомыя вынікі паседжання ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё

9znerb.jpg

На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе 5 кандыдатаў у прэзідэнты: Святлана Ціханоўская, жонка блогера Сяргея Ціханоўскага, які з 29 траўня знаходзіцца за кратамі, дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, сустаршыня руху "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў і лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргей Чэрачань.
Да выбараў не дапусцілі палітвязня Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу.
Пачынаецца агітацыйная кампанія. Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 9 жніўня.