Настаўнікаў заганяюць на праўладны мітынг. Хто пойдзе?
Пра тое, што ў гэтыя часы абзвоньваюць напісала на сваёй старонцы ў фб Ганна Севярынец.
"Проста цяпер. Дырэктара школ абзваньваюць настаўнікаў, прымушаючы іх
выйсці заўтра на плошчу на праўладны мітынг. Я хачу пабачыць, хто
выйдзе. Момант ісціны".
Такая ж інфармацыя паступае ад іншых настаўнікаў. Шмат хто абураецца, але, магчыма, знойдуцца і тыя, хто пойдзе. Як знайшліся тыя, хто фальсіфікаваў выбары.
Як вядома, на заўтра на 12.00 абвешчаны мітынг ў падтрымку Лукашэнкі. Людзі апасаюцца правакацый і заклікаюць тых, хто збіраецца на Марш Свабоды да стрыманасці і пільнасці.