«Не хачу ні аднаго рубля прыносіць у казну рэжыму». Рыта Дакота адмяніла канцэрт у Мінску
Пра гэта спявачка абвесціла ў сацсетках.

«Я не прыеду ў Мінск не толькі таму, што адразу паеду ў «канцлагер» на Акрэсціна, а ў першую чаргу таму, што не хачу ні аднаго рубля прыносіць у казну рэжыму», — напісала спявачка ў сябе ў "Інстаграме".
У сярэдзіне жніўня Рыта Дакота апублікавала новую песню, якая прысвечана пратэстам пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, піша «Еўрарадыё».
Як напісала Рыта Дакота, у кліпе на песню «Уходи« сабраны відэафрагменты з рэальных відэа беларусаў, а яго прагляд можа выклікаць «жаданне адвесці вочы ад экрана».