Помнік «сяброўству» Украіны, Беларусі і Расіі зруйнуюць
На Чарнігаўшчыне дэмантуюць помнік "сяброўству" Украіны, Беларусі і Расіі
![tri_sestry.jpg tri_sestry.jpg](/img/v1/images/tri_sestry.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На Чарнігаўшчыне зруйнуюць помнік "Тры сястры”. Манумент быў усталяваны на стыку межаў Украіны, Расіі і Беларусі ў 1975 годзе і лічыўся памяткай гісторыі, піша korrespondent.net
Украінскаму Мінкульту перададуць неабходныя дакументы аб зняцці помніка з уліку, а затым манумент дэмантуюць.
У вёсцы Сянькоўка на Чарнігаўшчыне распачалі працэс дэмантажу манумента Тры сястры, што быў прысвечаны "дружбе народаў" Украіны, Беларусі і РФ. Пра гэта паведамляюць у Чарнігаўскай адміністрацыі:
"У абласной адміністрацыі будуць рыхтаваць пакет дакументаў для зняцця з уліку як помніка гісторыі мясцовага значэння манумента ў Сянькоўцы, прысвечанага "дружбе народаў" Украіны, Расіі і Беларусі. Такое рашэнне сёння аднагалосна было прынятае на пасяджэнні Кансультатыўнай рады па пытаннях аховы культурнай спадчыны пры Дэпартаменце культуры і турызму, нацыянальнасцяў і рэлігій Чарнігаўскай адміністрацыі", — гаворыцца ў паведамленні ў чацвер, 12 траўня.