Пратэст медыкаў у Мінску: Каранік збег (фота, відэа)
Сёння беларускія медыкі праводзяць акцыю супраць гвалту ля Міністэрства аховы здароўя. Наш карэспандэнт распавядае, што там адбываецца.
![117844553_591770171507226_4936993113322218660_n_logo.jpg 117844553_591770171507226_4936993113322218660_n_logo.jpg](/img/v1/images/117844553_591770171507226_4936993113322218660_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гаворка ў натоўпе: «А Каранік будзе? Не ведаю, але казаць, што не далажылі, што ёсць траўмы гэта ўжо мяжа. Нават сітуацыя з каронавірусам вам не здаецца такой жудаснай».
16.52. Акцыя яшчэ не пачалася. Ужо шмат людзей. Грае Вольскі «Сонца нам дапаможа», «Тры чарапахі», змяняючы словы «чаканне дастала» . Людзі пляскаюць у ладкі, падпяваюць. Шмат людзей са сцягамі, плакатамі, у адзенні з нацыянальнымі колерамі.
16.55 прыйшлі прадстаўнікі ПДВ. Людзі іх вітаюць. Музыка кажа: «Зараз усе мы — адзін народ».
17.00 натоўп скандуе «Дзякуй» музыкам.
17.00 выйшаў Каранік. Скандуюць «Ганьба!», «У адстаўку!», «Сыходзь!»
![117826512_3280043748717190_2640811914833765152_n_logo.jpg 117826512_3280043748717190_2640811914833765152_n_logo.jpg](/img/v1/images/117826512_3280043748717190_2640811914833765152_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
17.11 Каранік знікае. Праз пару хвілін раздаюцца воклічы «Жыве Беларусь!»
Да акцыі медыкаў далучаецца лідар Руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч. Людзі скандуюць: «Трыбунал! Выпускай! Сыходзь!».
![118213544_3343232255733936_8451555754799458994_n_logo.jpg 118213544_3343232255733936_8451555754799458994_n_logo.jpg](/img/v1/images/118213544_3343232255733936_8451555754799458994_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![117924707_970293856819743_8578712616817776264_n_logo.jpg 117924707_970293856819743_8578712616817776264_n_logo.jpg](/img/v1/images/117924707_970293856819743_8578712616817776264_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Наш карэспандэнт паведамляе, што на месцы правакатар здымае твары людзей. Людзі заўважылі і не далі яму здымаць.
17.17. Каранік з'язджае пад воклічы «Ганьба!»
17.23 Натоўп скандуе: «Дзякуй медыкам!»
Доктар абураецца: чаму калегі выходзяць на вуліцы на акцыі салідарнасці, а потым вяртаюцца ў сваі кабінеты і не даюць праўдзівых медыцынскіх заключэнняў.
Доктарка Эмілія Уладзіміраўна Мезіна распавядае, што 12 гадоў лячыла людзей у пагонах. «Я не ведаю, чаму яны звярэюць. Але я ведаю, што нам звярэць нельга», — гаворыць яна.
Да пратэстоўцаў прыйшла прадстаўніца аб'яднанага штабу Марыя Калеснікава. Па яе словах, да Віктара Бабарыкі дапусцілі адвакатаў, ён ведае пра ўсе жахі і вельмі спачувае ўсім ахвярам, а таксама верыць, што мы пераможам.
Наш карэспандэнт перадае, што заўтра аб 11 гадзіне адбудзецца акцыя ля заводу «Атлант».
Пасля гэтага людзі пачынаюць паціху разыходзіцца.
Юрый Губарэвіч кажа, што людзі збіраюцца а 18 на плошчы Незалежнасці.
Акцыя завяршаецца, дэсантнікі прыбіраюць смецце, разносяць ваду. Жанчына пытае: «Вы тут адказныя за прыбіранне і клопат?» Яны адказваюць: «Мы адказныя за народ».
![117769946_637099370549399_8567330613853990173_n_logo.jpg 117769946_637099370549399_8567330613853990173_n_logo.jpg](/img/v1/images/117769946_637099370549399_8567330613853990173_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)